Будаўнікоў абавязалі перакласці цэглу ў Лідскім замку

Міністэрства ўзяло на кантроль выпраўленне гэтых памылак, паведамілі БелаПАН у ведамстве. 10 кастрычніка ў Нясвіжы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня работнікаў культуры міністр Павел Латушка пракаментаваў рэалізацыю праграмы “Замкі Беларусі”. Міністр культуры ў прыватнасці заявіў, што Лідскі замак — гэта прыярытэт. Там цягам двух гадоў можа быць завершаная рэстаўрацыя, аднак трэба выправіць ўсе дапушчаныя памылкі.

На завяршэнне рэстаўрацыйных работ у 2013 годзе мяркуюць патраціць 7 мільярдаў рублёў.