Будучыя алімпійцы атрымаюць стыпендыі ад Пінскага гарвыканкама

Іх атрымаюць тыя, хто прэтэндуе на ўдзел у Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях, а таксама іншых значных міжнародных спаборніцтвах. Памер спартовай стыпендыі вызначаны да 420 тысяч рублёў (12 базавых велічыняў) у месяц. Яна будзе прызначацца на адзін год.