Бухгалтарка Ганцавіцкага райвыканкаму трапіла пад крымінал
Яе падазраюць у прысабечванні грошай. Злоўжыванні выявілі супрацоўнікі Следчага камітэта і пачалі крымінальную справу.
Бухгалтарка яшчэ мінулай вясной склала з адной гарадскіх школаў фіктыўную дамову аб прыёме на працу прыбіральшчыцы службовых памяшканняў. На фіктыўную “адзінку” налічваліся грошы, якія бухгалтарка прысабечвала. За гэты перыяд “набегла” больш за чатыры мільёны рублёў.