Бульба на кірмашах будзе на 20% таннейшая, чым у крамах

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў.

Новікаў: "Кошты, якія фармуюцца на гэтых кірмашах сельгасвытворцамі, напрыклад, па бульбе ніжэй на 20% у параўнанні з коштамі, сфармаванымі ў рознічнай гандлёвай сетцы, па гародніне — ад 12 да 21% і па садавіне — на 14%".

Першыя кірмашы пройдуць 27 і 28 жніўня на пляцоўках ля Нацыянальнай бібліятэкі і Мінскага лядовага Палаца спорту.