Буравая платформа перакулілася і затанула на Сахаліне
Па дадзеных выратавальнікаў, на платформе ў момант крушэння знаходзіліся 67 чалавек.
Буравая платформа "Кольская" пацярпела крушэнне ў Ахоцкім моры. Падчас шторму платформа перакулілася і, па апошніх дадзеных, цалкам затанула, паведамляе ВВС. Зараз праводзіцца пошукава-выратавальная аперацыя. Паводле апошняй інфармацыі, ратавальнікам удалося падняць з вады 14 чалавек. Яшчэ дваіх рабочых знайшлі ў моры без прыкмет жыцця.