Бялыніцкіх школьнікаў пакаралі за адмову ехаць "на бульбу"

Пра гэта праваабарончаму сайту "Вясна" паведамілі бацькі пакараных вучняў. Бацькі настойвалі на тым, што дзеці павінны вучыцца, а не працаваць падчас навучальнага года. Адзін з васьмікласнікаў, да таго ж, незадоўга да "бульбы" хварэў, і яго бацькі баяліся, што дзіця зноў занядужае.

Цяпер адміністрацыя школы вырашыла: вучні, якія не ездзілі "на бульбу", павінны ў другой навучальнай чвэрці трыццаць пяць дзён аддзяжурыць у сваіх класах, робячы іх прыборку.

Фота — belsat.eu