Бясплатны праезд для мінскіх студэнтаў увядуць з 1 кастрычніка
Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.
Як паведамляе БЕЛТА, гэта зроблена дзеля павышэння сацыяльнай падтрымкі навучэнцаў і студэнтаў. Бясплатна ў грамадскім транспарце змогуць ездзіць студэнты і навучэнцы дзённай формы навучання сталічных ПТВ, каледжаў і ВНУ.
Нагадаем, што старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька заяўляў, што студэнты змогуць ездзіць бясплатна з 12 верасня.