Бясплатны праезд мінскіх студэнтаў адкладаюць на некалькі дзён

Як паведамляе БелаПАН, на ўзгадненне спатрэбіцца некалькі дзён.

Нагадаем, што кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька 10 верасня ў тэлеэфіры паведаміў, што з 12 верасня мінскія студэнты-вочнікі змогуць ездзіць у грамадскім транспарце бясплатна.

Аднак, як выявілася, афіцыйнае рашэнне дагэтуль не прынятае. І ва ўсіх студэнтаў па-ранейшаму патрабуюць аплату за праезд у грамадскім транспарце.