Былая дэпутатка Вольга Абрамава перакрэсліла свой бюлетэнь

Экс-дэпутатка Вярхоўнага Савету і Палаты прадстаўнікоў называе свой учынак самым дзейсным грамадзянскім дзеяннем, якое выразна абазначае стаўленне да такой сістэмы выбараў, перадае Радыё Свабода.

“Калі людзі не прыходзяць на ўчасткі галасаваць, то, адпаведна, павялічваецца колькасць галасоў, пададзеных за праўладных кандыдатаў”, — сказала яна.