Былога палітвязня могуць адправіць на год у калонію строгага рэжыму

Нагадаем, што Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі па "справе 19 снежня". Разам з групай іншых палітвязняў яго вызвалілі ў жніўні 2011 года. Пад "прэвентыўны нагляд" ён трапіў у пачатку 2012-га, пасля таго, як быў арыштаны на суткі за ўдзел у акцыі салідарнасці.

Пра тое, што на Парфянкова распачалі крымінальную справу, стала вядома ў красавіку. Яго вінавацяць у парушэнні ўмоваў "прэвентыўнага нагляду".

Сёння Парфянкоў заявіў, што ўлада імкнецца абмежаваць грамадска-палітычную дзейнасць апазіцыянерам, выносячы ім крымінальныя і адміністрацыйныя пакаранні.

Пракурор запатрабаваў для яго 1 год калоніі строгага рэжыму. Парфянкоў ужо выступіў з апошнім словам, адзначыў, што ў любым выпадку выйдзе з залы вольным чалавекам. Абвешчаны перапынак да 14-й гадзіны, калі мусіць быць агучаны прысуд.

На сённяшнім пасяджэнні суда прысутнічаюць палітыкі, грамадскія дзеячы, дыпламаты (часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан).

Фота — mbelarus.net