Былога палітвязня Паўла Вінаградава хочуць пасадзіць на “суткі”
Актывіст кампаніі “Гавары праўду!” і былы палітвязень Павел Вінаградаў быў выкліканы 30 снежня ў міліцыю “для выхаваўча-прафілактычнай размовы”.
Па словах маладога чалавека, міліцыянты паводзіліся так, быццам не ведалі, што з ім рабіць. Затым актывіста ўжо затрымалі, абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і даставілі ў суд Маскоўскага раёна Мінска, інфармуе сайт zapraudu.info.
Судовае паседжанне перанеслі на 31 снежня, а Паўла змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна. Цалкам магчыма, што новы год ён сустрэне пад арыштам.