Беларускі журналіст Шэпелеў: На радзіме мяне называлі пацуком
Ужо доўгі час Дзмітрый Шэпелеў працуе ў Расіі ды Украіне.
Калі ён пакідаў родную Беларусь, яго калегі назвалі яго пацуком і заявілі, што ён бяжыць з краіны. Пра гэта журналіст распавёў у інтэрв'ю ўкраінскаму парталу mignews.com.ua.
"Я памятаю, як мне крычалі некаторыя з маіх калегаў, калі я з'яжджаў працаваць у Кіеў: "Што, пацук, бяжыш? Пацягнуўся за доўгім рублём? Ну і едзь, перабежчык!" І што вы думаеце? Усіх без выключэння гэтых людзей праз нейкі час я сустрэў у Кіеве ці Маскве", — кажа Шэпелеў.
Журналіст прызнаўся, што яму не раз прапанавалі расійскае грамадзянства. Аднак ён прынцыпова застаецца грамадзянінам Беларусі.
У Беларусі Шэпелеў працаваў на “Альфа-радыё”, пасля — радыё “Unistar”, на Беларускім тэлебачанні ды тэлеканале АНТ. Потым ён перабраўся ва Украіну, а затым і ў Расію, дзе быў вядучым на шэрагу тэлеканалаў.
Фота — ivona.bigmir.net