Былы хакеіст мінскага "Дынама": Гадавы заробак "вісіць" у рублях у банку
Сяргей Дзямагін, які перайшоў у "Нафтахімік", цяпер сумна кажа, што "не ў грошах шчасце".
Нападаючы хакейнай зборнай Беларусі Сяргей Дзямагін у інтэрв'ю сайту goals.by распавёў пра тое, што не можа атрымаць гадавы заробак у мінскім "Дынама". Паводле яго слоў, гэтая значная сума ляжыць у адным з банкаў у беларускіх рублях.
"Я з чэмпіянату свету прыехаў, а мне гавораць, хлопчык, ты крыху спазніўся. Беларускія я магу зняць, але што я з імі буду рабіць у Расіі", — кажа хакеіст.