Былы прэм'ер-міністр Сідорскі можа ачоліць "Беларуськалій"?

Адной з падставаў для яе з'яўлення з'яўляецца той факт, што з цяперашнім кіраўніком прадпрыемства Валерыем Кірыленка пакуль не працягнуты кантракт, і ён ужо некалькі месяцаў выконвае абавязкі кіраўніка "Беларуськалія".

Пра тое, што Сідорскі вернецца і паслужыць краіне, на мінулым тыдні паабяцаў старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч. Праўда, ён не ўдакладніў, якім чынам плануецца скарыстаць досвед былога прэм'ера.

Фота: nn.by