Былых гендырэктара і галоўбуха "Беліты" асудзілі на 2,5 года
Пры гэтым выкананне прысуду адтэрмінаванае на 2 гады.
Працэс над былым гендырэктарам фірмы Хасанам Сямёнавым і былым галоўбухам Нінай Манянковай прайшоў у Маскоўскім судзе сталіцы.
Сямёнава абвінавацілі ў тым, што выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, па папярэдняй змове з Манянковай склаў заведама фіктыўную дамову на пастаўку асфальтабетоннай сумесі, якая фактычна не была пастаўлена. Такім чынам ён завалодаў грашыма прадпрыемства.
Суд апраўдаў іх па абвінавачанні ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. А замест абвінавачання ў службовай падробцы іх прызналі вінаватымі ў службовай халатнасці, інфармуе БЕЛТА.