Целаахоўнікі прэм'ера Фінляндыі спынілі замах на палітыка
На Юркі Катайнена спрабаваў напасці чалавек з нажом.
Катайнен знаходзіўся ў горадзе Турку, дзе ён бярэ ўдзел у перадвыбарнай кампаніі. У апараце прэм’ера адмаўляюцца казаць пра інцыдэнт.
Фатограф, які быў на месцы здарэння, кажа, што чалавек з нажом у руцэ ўкленчыў перад Юркі Катайненам, але не спрабаваў на яго нападаць і, мабыць, проста спрабаваў прыцягнуць увагу прэм’ера, піша nn.by.
Пасля выбараў у жніўні 2011 года партыя Катайнена "Какаомус" (Нацыянальная кааліцыя) атрымала вялікую колькасць месцаў у парламенце, як ніякая іншая ў краіне. Юркі Катайнен стварыў кіроўную кааліцыю з шасцю іншымі левымі і цэнтрысцкай партыяй.
Фота — EPA