Чарга на пераходзе “Каменны Лог” дасягнула 15 кіламетраў

Нягледзячы на абяцанні Памежнага камітэта пазбавіцца чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы, яны працягваюць існаваць. Зараз асабліва складаная абстаноўка на адкрытым тыдзень таму пасля рамонту пункце пропуску “Каменны Лог”. З абодвух бакоў мяжы там агулам сабралася амаль 700 грузавікоў і дзве сотні легкавых машын. Абстаноўка на іншых пунктах пропуску лягчэйшая, але чэргі таксама ёсць.