Часова не працавала другая лінія мінскага метро
Раніцай у сераду збой у яе працы працягваўся каля 20 хвілінаў.
Як паведамляюць слухачы Еўрарадыё, рух цягнікоў аднавіўся прыблізна ў 6.20. Прычыны, па якіх была затрымка, пакуль невядомыя. Звычайна гэта адбываецца з-за падзення на рэйкі пасажыра, радзей — з-за тэхнічнай няспраўнасці цягніка.
Фота — minsk-metro.net