Чэргі машын на мяжы з Літвой не змяншаюцца
24 чэрвеня па стане на 12.00 грузавых аўтамабіляў было нават на некалькі дзясяткаў болей, чым напярэдадні.
У пункце “Катлоўка” у чарзе на выезд з Беларусі стаяла 390 грузавікоў і 30 легкавікоў, а ў “Каменным логу” было ажно 500 грузавікоў і 30 легкавікоў на выезд. Найменшая чарга ў “Беняконях” — 150 грузавікоў, чаргі з легкавікоў няма. У “Прывалцы” стаяць 400 грузавікоў і таксама няма легкавых аўтамабіляў. Усяго гэта каля 1500 машын.
На мяжы з Латвіяй у пункце “Урбаны” 24 чэрвеня таксама затор — 350 грузавікоў чакаюць выезду з Беларусі, інфармуе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту.