Чыноўнікі ў барацьбе са стратнасцю скарачаюць і занятасць

Апошні прыклад — далучэнне Баранавіцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў да слонімскага прадпрыемства. Раней такім чынам са спісу стратных вывелі мясакамбінат, друкарню і трыкатажную фабрыку.

Чыноўнікі паляпшаюць паказчыкі "эканамічнай эфектыўнасці", паводле якіх даюць справаздачу, а вось для "далучаных" работнікаў мала што мяняецца ў лепшы бок. Хутчэй — наадварот, бо звычайнай справай пры такім "ўзбуйненні" робяцца скарачэнні працоўных месцаў.