Чыноўнік Упраўлення справамі прэзідэнта пагарэў на хабары
Ён вымагаў 11 тысяч долараў у кіраўніка адной з мінскіх будаўнічых кампаній.
Затрыманы чыноўнік працаваў у галоўным упраўленні капітальнага будаўніцтва пры Упраўленні справамі прэзідэнта, піша “Ежедневник”. Хабар ён вымагаў у бізнэсоўца з чэвеня па ліпень. Пасля атрымання грошай злачынца абяцаў дапамогу ў перамозе на тэндэры. Замест гэтага ўладальнік сталічнай фірмы звярнуўся ў міліцыю. Чыноўніка затрымліваў “Алмаз”. Пракуратура Мінска ўжо распачала крымінальную справу.