Чыноўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска "ўзялі" на хабары

Справу вядзе Следчы камітэт. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на следчых, чыноўнік неаднаразова атрымліваў ад прадпрымальнікаў хабар, у тым ліку ў буйным памеры. За гэта ён абяцаў вырашаць пытанні, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

30 студзеня чыноўніку выставілі абвінавачанне па некалькіх эпізодах атрымання хабару.