"Цмокi-Мiнск" прайгралі другі запар матч у Адзінай лізе ВТБ

Сустрэча праходзіла ў Мінску ў прысутнасці 1,5 тысяч гледачоў. Мінчукі саступілі ў кожным з чатырох таймаў, здолеўшы завязаць барацьбу хіба што ў другой чвэрці гульні ― 15:16.

У стартавай сустрэчы “цмокі” прайгралі на сваёй пляцоўцы краснаярскаму “Енісею” ― 65:79. Наступны матч у Адзінай лізе ВТБ каманда Андрэя Крываноса правядзе ў Краснадары супраць мясцовага клуба "Лакаматыў-Кубань". Гэты супернік мінчукоў таксама двойчы прайграў на старце турніра, паведамляе інфармагенцтва БелТА.

Фота: goals.by.