Партыя Саакашвілі прайграе на выбарах у парламент

Гэта дадзеныя пасля падліку 5,3% пратаколаў. Партыя прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі “Адзіны нацыянальны рух” набірае 43,9% галасоў.

Па дадзеных ЦВК, падлічана 198 пратаколаў з 3766. Астатнія партыі набіраюць пакуль менш за 5%. Раней паведамлялася, што Іванішвілі пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў экзіт-полаў павіншаваў сваіх прыхільнікаў з перамогай на парламенцкіх выбарах.

Нагадаем, што выбары ў грузінскі парламент прайшлі 1 кастрычніка.