ЦВК: Парламенцкія выбары адбыліся, яўка выбаршчыкаў — 50%
Паводле звестак Цэнтрвыбаркаму, на 14-ю гадзіну прагаласавала палова выбаршчыкаў, унесеных у спісы.
БЕЛТА нагадвае, што гэтага дастаткова для таго, каб выбары адбыліся.
Вядома, што на 14-ю гадзіну ў Брэсцкай вобласці прагаласавалі 45,7% выбаршчыкаў, у Віцебскай — 57,1%, у Гомельскай — 56,5%, у Гродзенскай — 47,9%, у Мінскай — 51,4%, у Магілёўскай — 54,8%, у горадзе Мінску — 39,7%, у замежжы — 40,1%.
Фота — bymedia.net