У шэрагу акругаў выбары ўжо адбыліся

Такую інфармацыю падаў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік, перадае БелаПАН. Так, у Гомельска-Юбілейнай акрузе №31 яўка склала 51%, у Гомельска-Сяльмашаўскай № 32 — 51,2%, Гомельска-Прамысловай № 35 — 53%, у Жыткавіцкай № 39 — 51,6%, Хойніцкай № 47 — 54,4%, Быхаўскай № 81 — 62,8%, Горацкай № 82 — 55,1%, Асіповіцкай № 82 — 51,7%.

Са словаў Мікалая Лазавіка, у цэлым прэтэнзіяў і паведамленняў пра парушэнні ў ЦВК не паступала.