Да 2015 года ў беларускіх лясах з’явяцца відэакамеры

Гэта стала вядома 28 красавіка ў часе візіту прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча ў лясны селекцыйны цэнтр у Стаўбцоўскім раёне, перадае СТВ. Камеры будуць сачыць за сітуацыяй у лясах кругласутачна.

Такія захады супрацьпажарнай бяспекі робяцца невыпадкова: лясным гаспадаркам далі даручэнне павялічыць аб’ёмы пасадачнага матэрыялу, каб павялічыць экспарт драўніны. Цяпер у Беларусі праходзіць тыдзень лесу. Каля 70 тысяч добраахвотнікаў з усіх абласцей пасадзілі 35 мільёнаў дрэваў.