Да берагоў Даніі мора выкінула 100-кілаграмовую партыю какаіну

Па словах прадстаўніка паліцыі Даніі Ганса Руста, буйная партыя наркотыкаў пераадолела вялікую адлегласць перш, чым дасягнула ўзбярэжжа Паўночнага мора. Какаін быў надзейна запакаваны ў пакеты і скрынкі, паведамляе сайт podrobnosti.ua.

Мясцовыя СМІ заяўляюць пра 100 кілаграмаў наркотыкаў. Аднак паліцыянты адмовіліся пацвярджаць гэтыя звесткі, бо Еўрасаюз пачаў расследаванне па гэтай справе.