Да канца 2011 года лічбавае тэлебачанне пакрые 94% тэрыторыі Беларусі
Для гэтага будуць усталяваныя 15 спецыяльных перадатчыкаў. Пра гэта паведаміў дырэктар Беларускага радыёперадавальнага цэнтра Андрэй Караім.
Караім: "Па стане на сённяшні дзень мы забяспечваем пакрыццё каля 94% тэрыторыі. Канчатковым вынікам рэалізацыі дзяржаўнай праграмы ўкаранення лічбавага вяшчання з'яўляецца ахоп да 100% тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым на сваіх сетках мы выкарыстоўваем перадатчыкі беларускай вытворчасці".
Лічбавае вяшчанне дае значна больш выразны малюнак, адсутнічаюць шумы і перашкоды, уласцівыя аналагаваму тэлебачанню. З'явіцца магчымасць выкарыстоўваць розныя фарматы экрана і выяваў.