Да канца года кошт праезду ў Мінску не перавысіць 1250 рублёў

Каб пры гэтым "Мінсктранс" не зазнаў грашовых стратаў, Мінгарвыканкам абяцае пакрыць выдаткі прадпрыемства.

Ладуцька: "Мы накіравалі на падтрымку грамадскага транспарту Мінска да канца года 150 мільярдаў рублёў. Для таго каб утрымаць кошт квітка на ўзроўні 1100-1250 рублёў".