Да канца года Тбілісі пакрыюць бясплатнай сеткай WiFi
Пра гэта на сустрэчы са студэнтамі паведаміў мэр грузінскай сталіцы Гігі Угулава.
Па яго словах, якія перадае РБК, мэтай праекта з'яўляецца вольны доступ да камунікацыі, даступнасць адукацыі і інфармацыі як для мясцовага насельніцтва, так і для турыстаў. Карыстацца бясплатным WiFi можна будзе на вуліцах, у скверах, ВНУ, транспарце і г.д.
Для падлучэння да бясплатнага інтэрнэту карыстачльніку дастаткова будзе ўключыць камп'ютар, тэлефон ці іншую прыладу. Бясплатная сетка будзе называцца Tbilisi Loves You. Дарэчы, ужо цяпер бясплатным інтэрнэтам можна карыстацца ў некалькіх гістарычных раёнах грузінскай сталіцы.