Да канца году пачнецца продаж электронных квіткоў на цягнікі
Іх можна будзе раздрукаваць проста на сваім хатнім прынтэры.
Аб новаўвядзенні паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 4 жніўня першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Яўген Карабкоў. Ён нагадаў, што ў пачатку 2011 года чыгунка ўвяла сістэму продажу білетаў праз інтэрнэт. У адрозненне ад замовы праз інтэрнэт, карыстальнікі электроннага білета атрымаюць магчымасць надрукаваць яго дома атрымаўшы па электроннай пошце шыфр, паведамляе БелаПАН.