Да канца верасня на ўсе станцыі метро вернуць лаўкі

Па адной-дзве лаўкі ўжо ўсталяваныя на пяці станцыях першай лініі метрапалітэна — ад "Інстытута культуры" да "Плошчы Якуба Коласа", паведамляюць "Мінск-Навіны". Нагадаем, лаўкі былі прыбраныя з падземкі паводле ўказання кіраўніка Беларусі пасля выбуху ў метро 11 красавіка.

Новыя лаўкі адрозніваюцца ад ранейшых. Ніжняя частка лавак зашытая металам, каб пад імі не было прасторы. Акрамя таго, усе яны будуць стаяць у зонах, якія добра праглядаюцца камерамі назірання. Дарэчы, лавак цяпер будзе менш, чым раней. Мяркуецца, што на перасадачных і канчатковых станцыях з'явіцца па дзве, а на прамежкавых — па адной.