Да заробкаў 1907 года беларускім рабочым яшчэ далёка

Натуральна, супрацоўнікаў не самага паспяховага прадпрыемства хвалявалі перспектывы росту заробкаў. Міністр запэўніў, што заробкі ў гэтай пяцігодцы будуць расці. Пры гэтым заробак вызначаецца не канкрэтнымі велічынямі, а тым, колькі тавараў на яго можна набыць. Для прыкладу міністр прывёў дадзеныя 1907 года, калі мінскі рабочы на свой месячны заробак мог набыць 40 дэмісезонных паліто.

У зале тут жа сталі ліхаманкава падлічваць, на колькі такіх жа паліто хопіць грошай, выдадзеных у касе "Колератрона". Мяркуючы па ўсім, параўнанне апынулася не на карысць той эканомікі, за якую адказвае Снапкоў, піша "Вячэрні Брэст".