Дачку караля Іспаніі судзяць па падазрэнні ў карупцыі
Малодшую дачку караля Хуана Карласа I прынцэсу Крысціну, герцагіню Пальма-дэ-Маёркскую падазраюць у датычнасці да карупцыі.
Як інфармуе ВВС, суд абавязаў прынцэсу Крысціну з'явіцца на наступнае судовае паседжанне 27 красавіка. У Іспаніі раскручваецца скандал, звязаны з незаконнай растратай грошай, вылучаных на дабрачыннасць. Арганізацыю, якая завышала кошт дамоваў з урадам на правядзенне спартовых мерапрыемстваў, узначальваў зяць караля Хуана Карласа — Іньякі Урдангарын, герцаг Пальма-дэ-Маёркскі. Атрыманыя ад дзяржавы грошы сыходзілі на рахункі камерцыйных прадпрыемстваў Урдангарына і яго бізнэс-партнёраў. Герцагу ўжо выставілі абвінавачванне.
Як заяўлялі раней іспанскія змагары з карупцыяй, прынцэса Крысціна была ў курсе махінацый свайго мужа і нават брала ўдзел у некаторых незаконных аперацыях.
Паводле некаторых звестак, прынцэса зарабіла 571 тысячу еўра за 3 гады дзейнасці кампаніі Aizoon, створанай на сродкі мужа. Тым часам інвестыцыі ў гэту кампанію склалі толькі 1503 еўра. Не выключаецца, што ў курсе махінацый быў і сам кароль.
Фота — globallookpress.com