Дадатак для андроідаў ад Еўрарадыё атрымаў 3-е месца на фестывалі рэкламы

120706 Valo6in Adnak.mp3

Адметнасцю сёлетняга фэсту стала тое, што на конкурс прымаліся  самыя свежыя працы, якія з’явіліся за апошні календарны год. І, што самае прыемнае, на разгляд кампетэнтнага журы было прадстаўлена больш за 300 праектаў!

Сяргей Скараход і Ніна Шыдлоўская

"У трэцім фестывалі з’явіліся маладыя імёны, – распавядае каардынатар кампаніі "Будзьма" Ніна Шыдлоўская. – Адметнасцю з’яўляецца і тое, што было больш конкурсаў, чым у мінулым годзе, і больш прац было пададзена. То бок моладзі таксама трэба недзе рэалізоўвацца".

Напрыклад, сярод удзельнікаў-"навічкоў" - рэкламнае агенства Salmon DDB. Дэбютны ўдзел у фестывалі стаў для каманды больш, чым выніковым – на семярых яны атрымалі  пяць дыпломаў адразу ў некалькіх намінацыях . Крэатыўны дырэктар агенства, Аляксандр Зажэйка,  шкадуе толькі аб адным – колькасць удзельнікаў сярод рэкламных агенстваў усё ж вельмі нізкая. На яго думку гэта, хутчэй за ўсё, звязана з тым, што пакуль кліенты рэкламных агенстваў усё ж асцярожна ставяцца да рэкламы на беларускай мове.

агенства Salmon DDB і першыя два дыпломы

 

вядучыя імпрэзы - Аня Хітрык ды Алесь Круглякоў

“Рынак не патрабуе беларускамоўнай рэкламы.  Да нас прыходзяць заказчікі і ім ўсім патрэбная рускамоўная рэклама. - тлумачыць Аляксандр Зажэйка. - Так атрымалася, што ў нас 5 дыпломаў. Але я думаю, што каб удзельнічалі іншыя рэкламныя агенствы, гэтыя месцы б неяк размеркаваліся.  Нам падабаецца рабіць рэкламу на беларускай мове! Гэта заўжды каларытна, цікава і вельмі адрозніваецца ад усяго, што адбываецца на рынку. І зараз, калі мы з дыпломамі ў  руках, мы будзем больш упарта прапаноўваць такую рэкламу кліенту”.

гульні на любы густ


Крэатыўшчыкі "Адлігі" - Анатоль Лазар і Артур Вакараў - традыцыйна сабралі большую колькасць узнагародаў фестывалю. Самі пераможцы такі вынік тлумачаць проста - па вялікім рахунгу, "Адліга" адно з нямногіх агенстваў, якое адкрыта і паспяхова дэманструе сваю беларусацэнтрычнасць. Дарэчы, Анатоль  Лазар не толькі стаяў ля вытокаў стварэння фэсту, але і менавіта ён прыдумаў назву – "AD.NAK!"


  Артур Вакараў і Анатоль Лазар


Аляксандр Памідораў

“Практычна ва ўсіх намінацыях пераважаюць культурніцкія праекты – разважае наконт тэндэнцый трэцяга фествальнага году спадар Анатоль. – Можа быць, гэта праекты не ў прамым сэнсе рэкламнай галіны. Гэта праекты беларускамоўных камунікацый, новыя кнігі, якія выдаюцца, новая музыка, якая таксама аздабляецца дыскамі, афішамі, рэлізамі. Гэта цэлы сусвет, які жыве і жыве самадастаткова!”

Зміцер Бейнарт-Саладуха і першае месца за медыя-шоу праект "Бульбокс"

Мікола Шакель і РА "Францыск-група" 2-е месца ў намінацыі Дызайн & Art Direction


Амаль кожны мінчанін бачыў у горадзе адмысловыя лайтбоксы з надпісам "Смак беларускай мовы"– на вялікіх рэкламных шчытах размешчаныя розныя ягады і іх назвы па-беларуску. Такая "смачная" ідэя прыйшла агенству "Белвнешреклама", якое, на жаль, не ўзяло прызавых месцаў, але атрымала адмысловы падарунак ад спонсараў фестывалю.

Дырэктар агенства "Белвнешреклама" Дзяніс Моўчан

Анатоль Лазар і госці імпрэзы "Akute"

Зміцер Вайноўскі і 3-е месца ў намінацыі "Тэлевізійная і кінарэклама"

“У нашай краіне, на жаль, відавочна не хапае папулярызацыі беларускай мовы, – распавядае дырэктар агенства Дзяніс Моўчан. - Мы ўзгадалі, што наша мова – самая мілагучная, і вырашылі, што ў яе мусіць быць нейкі смак. А смак лепш за ўсё перадаецца ягадамі. Як высветлілася, насамрэч, нашы суаўйчыннікі не ведаюць гэтых назваў па-беларуску. Таму гэта ідэя выклікала вялікую зацікаўленасць”

Наступны праект каманды "Белвнешреклама" – серыя дат з сур’ёзнымі для нашай краіны гістарычнымі падзеямі.

Дарэчы, Еўрарадыё таксама заняло 3 месца ў намінацыі "Інтэрнэт-рэклама (банеры, прома-сайты, інтэрактыўныя праекты і інш.)". Быў адзначаны адмысловы дадатак да адроід-смартфонаў  Еўрарадыё 

Ігар Назаранка

Яўген Безгін ды Аляксандр Мілевіч

З поўным спісам пераможцаў ва ўсіх намінацыях можна азнаёміцца тут.  Жадаем плёну, творчасці і смеласці усім будучым удзельнікаў "аб’яднаных колераў "AD.NAK!" у наступным годзе!