ДАІ: большасць мінскіх школаў небяспечныя

Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на Tut.by-ТB заявіў намеснік начальніка ўпраўлення сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі Вадзім Гаркун.

Паводле яго словаў, адміністрацыі раёнаў сталіцы атрымалі з ДАІ прадпісанні, якія абавязваюць іх "выканаць патрабаванні па бяспецы вучняў асобных навучальных устаноў".

Гаворачы аб выкананні патрабаванняў дарожных знакаў, якія забараняюць паркоўку, Вадзім Гаркун адзначыў, што "немагчыма каля кожнага знака ці перакрыжавання паставіць супрацоўніка ДАІ". На вуліцах сталіцы цяпер каля мільёна аўтамабіляў, а месцаў для паркоўкі толькі 140 тысяч.

Нагадаем, што 13 лістапада пад коламі аўтамабіля амаль на парозе школы №23 у мікрараёне Сухарава загінуў 9-гадовы хлопчык. Як высветліла Еўрарадыё, новыя школы ў Мінску будуюць практычна без агароджаў, таму туды можа спакойна праязджаць аўтатранспарт.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з ДАІ, якая не прыняла мераў па засцярозе школы ад транспарту.

Эксперт: “Школы абавязкова павінны быць агароджаныя”

Фота — bymedia.net, tut.by