ДАІ настойвае на канфіскацыі аўтамабіляў у п'яных кіроўцаў

Паводле яго слоў, ДАІ разглядае канфіскацыю аўтамабіляў як адну з найбольш дзейсных мер.  Яна можа істотна паўплываць на змяненне сітуацыі на дарогах Беларусі. Цагельнік нагадаў, што з падобнай прапановай ДАІ выступала ўжо неаднаразова, аднак гэтае пытанне абмяркоўваецца і рашэнне па ім не прынятае.

Паводле інфармацыі ДАІ, за 9 месяцаў 2011 года ў Беларусі па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося 628 аварый, паведамляе БелаПАН.