Віталь Дайнэка - 14-я ахвяра мінскага тэракта
Дайнэка Віталь памёр сёння раніцай у лякарні хуткай медыцынскай дапамогі
14-я ахвяра выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" - Дайнэка Віталь Віктаравіч 1970 года нараджэння, быў зарэгістраваны ў Мінску. Ён памёр сёння раніцай у лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На сённяшні дзень у лякарнях на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 92 чалавекі.
Фота: bymedia.net