Дальнабойнік выпіў два літры піва і разбіў сваю машыну

Каля Валожыну дальнабойнік вырашыў, што трэба таксама эмацыйна разгрузіцца — і набыў два літры піва, “заправіўся” такім чынам і працягнуў рух. Блізу Скідаля ўбачыў легкавік, які паварочваў у бок гораду і перад скрыжаваннем запавольваў рух. Кіроўца “Вольва” таксама пачаў тармазіць, але зрабіў гэта рэзка, і на мокрым асфальце машыну стала насіць у розныя бакі. Склаўшыся, аўтапоезд перакрыў дзве паласы руху.

Утрыманне алкаголю ў арганізме парушальніка перавысіла дапушчальную норму ў дзевяць разоў. Ён быў настолькі п’яны, што заснуў у фае будынку Дзяржаўтаінспекцыі, паведамляе БелаПАН.