Дапамога па беспрацоўі ў Мінску ўзрасла на 1,5 долара
У лютым яе сярэдні памер узрос да 72 тысячаў беларускіх рублёў (каля $24) супраць 68 тысячаў рублёў (прыкладна $22) у студзені.
Пра гэта 18 сакавіка паведаміла ўпраўленне занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў беларускай сталіцы за люты не змяніўся і на 1 сакавіка склаў 0,3% эканамічна актыўнага насельніцтва.
У сталічных службах занятасці на 1 сакавіка было зарэгістравана 3309 беспрацоўных.