Дар’я Домрачава раздае аўтографы па пошце
На сваім сайце беларуская біятланістка прапанавала кожнаму ахвочаму атрымаць ад яе фота з аўтографам
Для гэтага трэба адправіць ліст па адрасе 220050, Беларусь, Мінск, вуліца Карла Маркса, 10, Беларуская федэрацыя біятлона, з паметкай “для Дар’і Домрачавай”. Не забудзьцеся разам з заяўкай на аўтограф даслаць Дар’і пустую капэрту са зваротным адрасам і неабходнай колькасцю паштовых марак.