Даражэе праезд у цягніках і электрычках
Падаражэнне складзе ад 20% да 50%.
Адпаведную пастанову Міністэрства эканомікі прыняло яшчэ 21 чэрвеня.
Паводле дакумента, перадае АФН, на 20% павышаюцца тарыфы на праезд у прыгарадных электра- і дызель-цягніках, а таксама пасажырскімі і хуткімі цягнікамі па Беларусі. На столькі ж павялічваюцца кошты на правоз багажу і грузабагажу.
Акрамя таго, на 33-50% павялічваюцца тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электрацягнікамі, сфармаванымі з вагонаў павышанага камфорту.
Фота — demiart.ru