Дар'я Домрачава: У Цюмені я не гуляла ў паддаўкі
Беларуская біятланістка пракаментавала сваю перамогу ў гонцы пераследу на спаборніцтвах у Цюмені.
Яны праводзіліся на "Прыз губернатара Цюменскай вобласці". Домрачава прыйшла на фініш першай, маючы 7 промахаў на агнявых рубяжах.
"Не падумайце, што я спецыяльна зрабіла чатыры промахі на апошнім агнявым рубяжы, каб прымусіць гледачоў пахвалявацца. Былі вельмі цяжкія ўмовы на рубяжы. Затое заўзятары ўвесь фінішны круг маглі назіраць за барацьбой і напэўна засталіся задаволеныя", — цытуе словы біятланісткі сайт championat.com.
Фота — bymedia.net