Дар’я Домрачава заняла 6-е месца на Гонцы чэмпіёнаў у Маскве

У гонцы з масавым стартам працягласцю 6,5 км беларуска паказала вынік 16 хвілін 11,7 секунд і дапусціла 6 промахаў. Пераможцы Мары Дарэн-Абэр з Францыі яна саступіла 35,5 секунды. У тройку прызёраў увайшлі таксама дзве расіянкі — Вольга Зайцава і Вольга Вілухіна.

Усяго ў жаночай гонцы прымалі ўдзел 10 знакамітых біятланістак, паведамляе БЕЛТА.