Дэн Браўн выпускае раман па матывах "Боскай камедыі" Дантэ
Новы раман амерыканскага пісьменніка мае назву "Інферна".
Ён трапіць у продаж 14 траўня. Першы наклад кнігі складзе 4 мільёны асобнікаў, паведамляе сайт podrobnosti.ua са спасылкай на нью-ёркскае выдавецтва Doubleday.
"Інферна" распавядзе пра новыя прыгоды прафесара гісторыі Гарвардскага ўніверсітэта Роберта Лэнгдана — галоўнага героя бэстсэлера Браўна "Код да Вінчы".
Падзеі рамана адбываюцца ў Італіі, у цэнтры сюжэту — першая частка "Боскай камедыі" Дантэ Аліг'еры "Пекла".
Фота — guardian.co.uk