Дэпутат Гумінскі: Еўрапейцы супраць такой палітыкі ў дачыненні да Беларусі
Народы Еўропы і іх дэпутаты не падтрымліваюць палітыку ўладаў сваіх краінаў у адносінах да Беларусі.
Пра гэта заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі.
Гумінскі: "Мы самі адчуваем, размаўляючы, у тым ліку з дэпутатамі заходніх дзяржаў, што народы Еўрапейскага Саюза і іх дэпутаты ў сваёй большасці не прымаюць такой палітыкі. На жаль, балем кіруюць зараз асобныя палітыкі. І тое, што спадар Шульц заявіў аб варожых дзеяннях, то гэта выходзіць за рамкі дыпламатычнага этыкету. Бо ўжо больш міралюбнай краіны, чым Рэспубліка Беларусь, мабыць, няма".
Нагадаем, што 28 лютага прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц выказаў шкадаванне ў сувязі з рашэннем Мінска выслаць еўрапейскіх дыпламатаў з Беларусі.