Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў заняліся пытаннямі адукацыі
4 лістапада яны прынялі ў першым чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях адукацыі.
Як інфармуе БЕЛТА, зробленыя некаторыя змены ў законе аб мовах. У прыватнасці, закон права атрымліваць адукацыю на замежнай і нацыянальнай мовах. Што праўда, парва атрымаць адукацыю на нацыянальнай мове і магчымасць атрымаць такую адукацыю не супадаюць. Нагадаем, што ў Беларусі дагэтуль няма ніводнай ВНУ, дзе ўсе прадметы выкладаліся б па-беларуску.
Акрамя таго, дэпутаты прынялі змены ў законы аб правах дзіцяці, аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі, аб пенсіях, аб ахове здароўя.
Падчас абмеркавання законапраекта дэпутатаў цікавілі пытанні, якія тычацца развіцці беларускай мовы. У прыватнасці, у міністра адукацыі Сяргея Маскевіча спыталі, чаму гісторыя і геаграфія Беларусі выкладаюцца сёння не па-беларуску. Па звестках Радыё "Свабода", міністр заявіў, што так патрабавалаі канкрэтныя грамадзяне і нават праз суд.
На думку ж самога Маскевіча, дзвюхмоўе трэба разглядаць як абавязак валодаць і рускай, і беларускай мовамі.