Der Spiegel: Самалёт Лукашэнкі прыбыў у Гамбург
"Боінг-767" прыляцеў у Нямеччыну раніцай 9 лістапада для тэхнічнага абслугоўвання авіякампаніяй "Люфтганза".
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на часопіс Der Spiegel. Неўзабаве пасля прызямлення машына з бартавым нумарам EW-001PB была адбуксіраваная ў ангар Lufthansa Technik. У кастрычніку работнікі "Люфтганзы" абслугоўвалі "Боінг-737" EW-001PA, якім таксама карыстаецца беларускі кіраўнік.
Der Spiegel адзначае, што "Боінг-767", які прыляцеў зараз, раней належаў прэзідэнту Туркменістана і набыты Беларуссю не менш як 124 мільёны долараў. У ім ёсць "шырокія белыя скураныя сядушкі і канапы, драўляная ашалёўка, залатыя шторы", а ў душавой выкарыстоўваюцца каштоўныя металы і камяні.
Lufthansa Technik адмаўляецца ад афіцыйных каментароў на тэму абслугоўвання самалётаў Лукашэнка.
Прадстаўнік апазіцыйнай фракцыі "зялёных" у нямецкім бундэстагу Антон Хафрайтер, у свю чаргу, выказаў здзіўленне, чаму Lufthansa Technik "працуе на дыктатара, які дапускае вынясенне апазіцыянерам смяротных прысудаў і збіванне дубінкамі дэманстрацый".