Для гомельскіх фанатаў у Мінск паедзе спецыяльны дызель-цягнік
Каля 600-700 гамельчукоў змогуць 29 траўня бясплатна трапіць на Кубак Беларусі па футболе і падтрымаць свой клуб.
Як даведалася Еўрарадыё, гарадскія ўлады і кіраўніцтва Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі рыхтуюць спецыяльны дызель-цягнік “Гомель — Мінск”. Квіткі на яго, як і на футбольны матч, зараз бясплатна размяркоўваюць некаторыя з прадпрыемстваў Гомеля. Раздача квіткоў ідзе праз прафкамы.
Дарэчы, для актыўных гомельскіх фанатаў дадаткова вылучаныя яшчэ і 5 аўтобусаў.
Нагадаем, у фінале "Гомель" сустрэнецца з гродзенскім "Нёманам" на мінскім стадыёне "Трактар".